У 2015 і 2016 гадах выпускнікі будуць здаваць гісторыю Беларусі толькі за дзясяты і адзінаццаты класы, паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў 16 красавіка падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА .

Раней экзамен па гісторыі Беларусі здавалі толькі выпускнікі дзявятых класаў, аднак з 2014/2015 навучальнага года гэты прадмет выключаны з пераліку выпускных экзаменаў для дзевяцікласнікаў і ўключаны ў пералік абавязковых выпускных экзаменаў для выпускнікоў адзінаццатых класаў.

Як патлумачыў Жураўкоў, перанос экзамену звязаны са змяненнямі ў вучэбнай праграме. «У дзявятым класе гісторыя Беларусі заканчваецца 1917 годам, а сучасны этап вывучаюць у дзясятых — адзінаццатых класах. Таму экзамен якраз і перанесены на адзінаццаты клас, каб вучань здаў экзамен за ўвесь курс гісторыі», — сказаў ён.

Паводле слоў міністра, у 2015 і 2016 гадах выпускнікі будуць здаваць экзамен па гісторыі толькі за дзясяты і адзінаццаты класы.

«Тое, што яны здалі ў дзявятым класе, ім цяпер здаваць не трэба», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?