Другі трэйлер новых «Зорных войнаў» выйшаў 16 красавіка. Ён дае шэраг намёкаў на сюжэт фільма.

  • Не толькі Энакін і Люк валодалі Сілай — прынцэса Лея, як і яе брат і бацька, таксама. Мужчынская рука перадае светлавы меч у жаночую — ці не Люк дае меч Леі?
  • Падобна, што і загадкавы герой Джона Баенгі валодае сілай, але прамога пацверджання таму няма. Застаецца невядомым і тое, чаму ён носіць, а затым здымае касцюм штурмавіка.
  • Імперыя не пераможаная канчаткова — Аскепак Імперыі даволі баяздольны. Варта чакаць маштабных баёў з імперскімі штурмавікамі на зямлі, у небе і ў космасе.
  • Хан Сола ў выкананні Харысана Форда заўважна пастарэў, а вось на яго напарнік Чубака не мае ніводнага сівога валаска.

***

Сёмы эпізод «Зорных войн» рэжысёра Дж. Дж. Абрамса выйдзе на экраны 18 снежня 2015 года. Бюджэт фільма складае каля 200 млн даляраў. Следам за «Сіла прабуджаецца» будуць знятыя яшчэ два храналагічныя эпізоды і прынамсі адзін спін-оф.

Чытайце таксама:

Новыя эпізоды «Зорных войнаў» выйдуць у 2015, 2016, 2017 і 2019 гадах

25 фактаў пра новыя «Зорныя войны»

«Зусім не тое, што я пісаў першапачаткова»: Джордж Лукас пра новыя «Зорныя войны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?