17.04.2015 / 14:56

Беларускі пашпарт займае 52-е месца па ўзроўню свабоды перамяшчэння 4

Побач з ім у рэйтынгу знаходзіцца Гамбія і Нігерыя. Беларусы могуць наведаць 66 краін свету без візы ці з яе атрыманнем на месцы.

Для параўнання: першыя ў рэйтынгу ЗША і Вялікабрытанія даюць магчымасць сваім грамадзянам наведаць 147 краін. Сярод апошніх — Палесціна з яе 28 краінамі для наведвання.

Пра гэта паведамляе сайт passportindex.org, які ўяўляе з сябе інтэрактыўную прыладу, якая адлюстроўвае рэйтынг пашпартоў у залежнасці ад таго, якую колькасць краін без візы яны дазваляюць наведаць сваім грамадзянам.

Свой пашпарт вы можаце знайсці па мапе, назве краіны і нават колеру. Як аказалася, ўсе пашпарты свету можна падзяліць на чатыры колеравыя гамы.

Вольга Гарапучык

0
*** / Адказаць
17.04.2015 / 15:14
Рэд. Дзякуй.
0
Іван / Адказаць
17.04.2015 / 15:40
По данным консалтинговой компании Henley & Partners обладатели финского паспорта (вместе с обладателями паспортов Швеции и Великобритании[en]) делят по состоянию на сентябрь 2013 года первое место в мире по числу государств и автономных территорий (173), куда они могут въехать без оформления визы[10].
0
Петрыковец / Адказаць
17.04.2015 / 16:03
А ў колькі краін можна выехаць з пашпартам "ДНР"? Чаму яго няма ў рэйтынгу?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру