Для дольшчыка, які мае патрэбу ў жыльлі, цана 1 м² ня будзе большай за 575 даляраў, паведаміў міністар архітэктуры і будаўніцтва Аляксандар Селязьнёў, камэнтуючы ўказ № 55 «Пра некаторыя пытаньні долевага будаўніцтва».

Адна з нормаў паводле гэтага ўказу — даход будаўнічых арганізацый пры ўзьвядзеньні сацыяльнага жыльля ня можа быць большым за 5%. Як адзначыў міністар, сёньня для грамадзян, якія будуць жыльлё за льготныя крэдыты, 1 м² каштуе 550 даляраў. Калі ўлічыць, што цана можа павысіцца на 5% альбо на 25%, то гэта складзе ня больш за 575 даляраў. Такая цана будзе для дольшчыка, які мае патрэбу ў жыльлі і будуе яго за свае грошы ці на агульных падставах афармляе крэдыт.

БелТА via АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0