Грамадства1111

БХД і ТБМ пачалі кампанію па пашырэнні навучання дзяцей у садках на беларускай мове

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) і грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) пачалі сумесную кампанію па пашырэнні навучання дзяцей у садках на беларускай мове. Пра гэта было заяўлена 17 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Як адзначыла прадстаўнік БХД Марына Хоміч, сёння навучанне дзяцей на беларускай мове сустракаецца дастаткова рэдка. «Мэта нашай кампаніі — павялічыць колькасць дзяцей, якія будуць вучыцца ў садках і школах на беларускай мове. Мы не хочам, каб беларуская мова ўспрымалася ў Беларусі як замежная», — сказала яна.

Хоміч паведаміла, што ініцыятары кампаніі да канца мая будуць збіраць подпісы тых, хто хоча, каб іх дзяцей вучылі ў дзіцячых садках на беларускай мове. «Мы прапаноўваем паведамляць нам аб сваім жаданні накіроўваць дзяцей у беларускамоўныя групы па электроннай пошце belsadok@gmail.com або па тэлефоне (025) 538-40-59. Са свайго боку мы абяцаем юрыдычную падтрымку. У нас ужо падрыхтаваныя заявы на імя начальнікаў упраўленняў адукацыі, спорту і турызму мінскіх адміністрацый з просьбай прыняць дзіця ў групу з беларускай мовай навучання ў дзіцячы садок, а таксама калектыўны зварот з патрабаваннем стварэння ў кожным дзіцячым садку і школе беларускамоўных груп і класаў», — сказала яна.

«Часта бацькі размаўляюць дома з дзіцем па-беларуску. Аднак яны аддаюць дзяцей у садкі і натыкаюцца там на сцяну неразумення. Яны вымушаныя аддаваць дзяцей у рускамоўныя групы, бо іншых проста няма. Таму неабходна, каб грамадства ўзяло пад свой кантроль рэалізацыю канстытуцыйнага права — выбраць беларускую мову навучання», — адзначыла першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму5

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы6

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны6

Святлана і Сяргей Ціханоўскія возьмуць удзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні8

На выездзе з Мінска ДТЗ, фура перакрыла некалькі палос. Рух ускладнены

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе3

Лукашэнка пра забарону на ўезд у Эстонію: Ніколі не быў там7

Засталося два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму5

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць