У нядзелю ў Пецярбургу быў шторм, які сьціх толькі каля 22.00. Парывы ветру сягалі 12‑22 мэтраў у сэкунду. У розных раёнах гораду абрынуліся рэклямныя шчыты, будаўнічыя рыштаваньні, паваліліся дрэвы.

Вада выйшла зь берагоў Нявы й спаралізавала рух на некаторых набярэжных. Яе ўзровень быў большым за норму на 190 сантымэтраў. За 305 гадоў ад дня ўтварэньня Пецярбургу гэта ўжо 306 па ліку паводка.

Пацярпелі чацьвёра чалавек.

На сёньня сыноптыкамі аб'яўлена чарговае штармавое папярэджаньне.

Паводле ГАЗЕТА.СПБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0