Кіраўнік NASA Чарльз Болдэн распавёў кангрэсу ЗША аб планах агенцтва па далейшым асваенні космасу і каланізацыі Марса. Паводле яго слоў, аэракасмічнае ведамства па-ранейшаму разлічвае на тое, што да 2030 года чалавецтва высадзіцца на Чырвонай планеце, піша Engadget.

Чарльз Болдэн Фота: al.com

Чарльз Болдэн Фота: al.com

Болдэн лічыць, што ў будучыні чалавецтву так ці інакш прыйдзецца пакінуць Зямлю, а Марс з'яўляецца найбольш зручнай планетай для каланізацыі і перасялення.

Кіраўнік ведамства таксама нагадаў кангрэсу аб планах NASA па вывадзе на арбіту Месяца астэроіда, які стане своеасаблівай базай для адпрацоўкі новых касмічных тэхналогій. Менавіта на гэтым «перавалачным пункце» ведамства плануе ў будучыні выпрабаваць абсталяванне, неабходнае для палёту кіраванага касмічнага карабля да Марса.

Таксама Болдэн агучыў меркаванне NASA з нагоды прыватных касмічных кампаній накшталт SpaceX і Mars One і іх планаў аб каланізацыі Чырвонай планеты. «Ніводная прыватная кампанія не з'яўляецца канкурэнтам NASA. Яны не змогуць ажыццявіць палёт на Марс без падтрымкі нашага ведамства і дзяржавы», — заявіў кіраўнік касмічнага ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?