17.04.2015 / 22:02

Хваля ксенафобіі ў ПАР: пратэсты і пагромы 13

Крамы, якімі валодаюць замежнікі, падвергліся ў ноч з чацвярга на пятніцу нападам і рабунку ў паўднёваафрыканскім Ёханэсбургу.

Паліцыя ўжыла слезацечны газ і гумовыя кулі, каб разагнаць вандалаў, у той час як каля 200 чалавек, грамадзян іншых краін, схаваліся ў адным з паліцэйскіх участкаў. Паводле дадзеных Франс прэс, паліцыя арыштавала 12 чалавек.

Ксенафобскі напад адбыўся праз некалькі гадзін пасля таго, як у курортным горадзе Дурбан тысячы людзей выйшлі на мітынг супраць хвалі ксенафобіі, якая ахапіла краіну.

Пяць чалавек загінулі ў нападах, учыненых у апошнія тыдні супраць замежнікаў, сярод загінулых — двое замежнікаў і тры грамадзяніна Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, уключаючы 14-гадовага хлопчыка.

Многія беспрацоўныя паўднёваафрыканцы вінавацяць замежнікаў у тым, што яны захапілі іх працоўныя месцы, у той час як беспрацоўе ў краіне дасягнула 24%.

У чацвер позна ўвечары на ўсходзе Ёханэсбурга натоўп стаў рабаваць крамы, якія належаць замежнікам. Былі таксама падпаленыя некалькі аўтамабіляў і будынак, дзе пражываюць замежныя грамадзяне.

Цяперашні дзейны губернатар правінцыі Гаутэнг, цэнтрам якой з'яўляецца Ёханэсбург, асудзіў гвалт.

«Мы павінны — кожны паўднёваафрыканец, каму дарагі мір, — устаць і асудзіць гэта, — сказаў Кедані Махлангу. — Сёння мы не можам сказаць, што мы хочам жыць у ізаляцыі, калі ўвесь свет глабалізуецца».

Па паведамленні Рэйтэр, у пятніцу ў Ёханэсбургу паліцэйскія разагналі групу замежных грамадзян, узброеных мачэтэ для самаабароны.

Прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума таксама раскрытыкаваў тых, хто здзяйсняе ксенафобскія напады ў краіне.

«Ні пачуццё расчаравання, ні пачуццё абурэння не могуць апраўдаць напады на замежнікаў і спусташэнне іх крамаў», — сказаў Зума, звяртаючыся да парламента.

У той жа час караля зулу Гудвіла Звеліціні абвінавачваюць у тым, што ён сваёй заявай «замежнікі павінны з'язджаць да сябе дадому» толькі распаліў сітуацыю. Аднак сам кароль заяўляе, што яго словы былі скажоныя.

Паліцыя арганізавала кругласутачныя цэнтры хуткага рэагавання, каб змагацца з нападамі на замежных грамадзян.

З 2008 года па меншай меры 62 чалавекі загінулі ў Паўднёвай Афрыцы ў такога роду нападах.

0
le mantar / Адказаць
17.04.2015 / 22:27
Ага, затое ім можна ў Еўропу перціся, сядзець на соўшале ды ледзь што не так - машыны падпальваць. А як жа мультыкультуралізм? А як жа роўнасць? Працаваць ім не даюць, ну. Смешна ў роце. Толькі палкамі махаць і здольныя.
0
Валацуга / Адказаць
17.04.2015 / 22:29
а пры апартэідзе добра жылося,дарма ўладу памянялі,цяпер вось замежнікаў вінавацяць у тым,што сядзяць ў га...е.
0
фцф / Адказаць
17.04.2015 / 22:35
Афрыканскі нацыяналізм! Нарэшце і туды прыйшла еўрапейская мода канца 19-20ст. Пара б і ПАРу ў гэтым адзначыцца.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру