Міністэрства ўнутраных справаў за «пладавітую работу ў справе асьвятленьня пытаньняў дарожнай бясьпекі» ўзнагародзіла нагруднымі знакамі «Выдатнік ДАІ» шэраг беларускіх журналістаў, паведамляе газэта “На страже”.

Міністар Навумаў адзначыў рэдактараў «Советской Белоруссии»– Паўла Якубовіча, «Звязды» – Уладзімера Наркевіча, «Рэспублікі» – Анатоля Лемяшонка. Узнагароджаныя таксама старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі і ягоны намесьнік Аляксандар Мартыненка. Знак «Выдатнік ДАІ» атрымалі яшчэ некалькі радыёжурналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?