president.gov.by

president.gov.by

Дэкрэт №3 накіраваны супраць дармаедаў, а не сумленных людзей, якія хочуць працаваць і зарабляць.

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка журналістам у час рэспубліканскага суботніка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, тыя, хто сёння працуе і хоча працаваць, цалкам падтрымліваюць прыняты дэкрэт. «Бо, напэўна, не вельмі, калі ты працуеш з раніцы да вечара і глядзіш, каб сям'ю накарміць, апрануць і гэтак далей, а некаторыя, наогул не напружваючыся, на «Лексусах»,»БМВ»,»Мэрсэдэсах» раз'язджаюць, не выплачваючы нават капейкі падаткаў у дзяржаўную казну. У паліклініку, школу, дзіцячы сад, яшчэ некуды — яны першымі. Дык там таксама грошы, гэта ж пабудавана за грошы людзей», — адзначыў ён.

«Таму ўсе павінны несці адпаведную нагрузку», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, не варта баяцца, што пад дзеянне дэкрэта агулам трапяць і неабароненыя пласты грамадства. Па словах кіраўніка дзяржавы, тыя, хто трапіў у складаную сітуацыю, у прыватнасці людзі з абмежаванымі магчымасцямі, інваліды, маюць пэўныя льготы і на іх распаўсюджваецца адпаведнае заканадаўства. «Тыя, хто працуе і дзетак гадуюць да 7 гадоў, — чаго перажываць? Ты ніякі не дармаед, гадуй сваіх дзяцей», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?