У Мінску распачатая крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да некалькіх заснавальнікаў і супрацоўнікаў двух сталічных аўтахаўсаў.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, высветлена, што, прымаючы машыну на камісію і рэалізоўваючы яе трэцім асобам, падазраваныя аддавалі пацярпелым толькі частка прыбытку ад здзелкі, а астатнія грошы трацілі на асабістыя патрэбы. А пацярпелым зламыснікі тлумачылі, што не могуць вярнуць усю суму за аўтамабіль з-за фінансавых цяжкасцяў кампаній.

Па такой схеме падазраваныя дзейнічалі ад кастрычніка 2014 да лютага 2015 г. Падманутымі былі больш за 20 грамадзян. Папярэдняя сума шкоды ад злачыннай дзейнасці падазраваных складае не менш за 3 млрд рублёў.

Расследаванне крымінальнай справы даручана следчай групе з ліку найбольш вопытных следчых.

Падставай да пачатку крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі Цэнтральнага РУУС Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?