Як паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС 18 красавіка ў 12.00 у цэнтр аператыўнага кіравання з ГУУС Мінгарвыканкама паступіла інфармацыя аб выяўленні прадметаў падобных на снарады на тэрыторыі могілак «Трасцянец» па вуліцы Ельніцкай.

Для абследавання боепрыпасаў выязджала сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5448.

Сапёры выявілі восем 30-мм артылерыйскіх стрэлаў са узрывацелем часоў ВАВ. У 13.00 снарады былі канфіскаваныя для далейшага знішчэння на палігоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?