Пра гэта ў інтэрв'ю французскаму часопісу SoFoot заявіў беларускі футбаліст Аляксандр Глеб, у мінулым паўабаронца «Штутгарта» і «Арсенала», а цяпер гулец турэцкага клуба «Генчлербірлігі».

tut.by

tut.by

«Аднойчы ў адной з газет выйшаў матэрыял пра мяне. І каб мяне прадставіць, журналісты распавядалі пра маю краіну. Напісалі, што ў Беларусі людзі ездзяць на калёсах, жывуць на балоце. Мяне гэта раззлавала», — цытуе словы Глеба ў інтэрв'ю французскаму часопісу сайт offside.by. — Чыстыя вуліцы, лясы, пакрытыя снегам зімой, грамадскі транспарт, які прыходзіць заўсёды своечасова, прэзідэнт. Я ў курсе: у Еўропе ўсё лічаць, што Аляксандр Лукашэнка — дыктатар. Але гэта няпраўда. Часам ён бывае строгім, але дзякуючы яму ў нас многія рэчы змяніліся.

І на сённяшні дзень у Беларусі добра жывуць. Не проста ж так яго абіраюць зноў і зноў вось ужо дваццаць гадоў. У апошні раз ён набраў 80% галасоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0