Чарговае штармавое папярэджанне перадаў Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

20 красавіка ў многіх раёнах краіны і Мінскай вобласці чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. У Мінску раніцай і днём парывы таксама дасягнуць 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ў сталіцы ноччу 1—3, днём 5—7 градусаў вышэй за нуль, дождж, мокры снег. Атмасферны ціск, які ў 15 гадзін 19 красавіка складаў 738 мм (крыху ніжэй за норму), ноччу будзе падаць, днём — узрастаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?