«У Мінску «госці са Смаленска» пастрыглі валасы дзяўчыне за беларускі швэдар. Ля мінскай кавярні «Beetlejuice» на дзяўчыну напалі смаленчукі, бо пабачылі ў яе швэдар з надпісам на беларускай мове».
Такая інфармацыя прайшла на шэрагу беларускіх сайтаў. «Наша Ніва» праверыла інфармацыю і не знайшла ёй пацвярджэнняў. Не знайшлася і сама дзяўчына.
Дарэчы, шэраг сайтаў, што апублікавалі «навіну», ужо знялі яе.
Найхутчэй што гэта некім запушчаная «качка».