Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ (Рассельгаснагляд) выявіла узбуджальнікаў вострай кішачнай інфекцыі чалавека і жывёл - сальманел ў астуджаным мясе птушкі, пастаўленым з Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні службы, яко цытуе агенцтва ТАСС.

«Праведзеныя рэферэнтным цэнтрам Рассельгаснагляду даследаванні паказалі, што ў партыі астуджанага мяса птушкі, пастаўленай з Беларусі, выяўленыя сальманелы S.Enteritidis. Небяспечная для здароўя прадукцыя паступіла з прадпрыемства ТАА Агракамбінат «Дзяржынскі», - гаворыцца ў рэлізе.

Рассельгаснагляд ў цяперашні час прымае меры да выключэння небяспечнай партыі з вольнага абароту на тэрыторыі Расіі.

Паводле дадзеных ведамства, гэта ўжо пяты выпадак выяўлення сальманелы ў мясе птушкі з Беларусі ў 2015 годзе, у прыватнасці з прадпрыемстваў ААТ «Гомельская птушкафабрыка», ІП Сарыя Бія-Індастрыс, ААТ Птушкафабрыка «Дружба» і ТАА Агракамбінат «Дзяржынскі».

У свой час Рассельгаснагляд бракаваў беларускую малочку, малдаўскія віны, украінскія цукеркі і грузінскую баржомі. Гэта супадала з пагаршэннем стаўлення Крамля да гэтых краін. Прапуцінскія СМІ на мінулым тыдні крытыкавалі Аляксандра Лукашэнку за рашэнне не ехаць у Маскву на парад 9 Мая. У Маскве не будзе таксама кіраўнікоў краін Еўрасаюза, ЗША ды іншых дзяржаў колішняй антыгітлерскай кааліцыі. Гэта рэакцыя на расійскую агрэсію ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?