AFP

AFP

Папярэдні рэкорд — 590км/г — быў пастаўлены ім на мінулым тыдні.

Кампанія JR Central, якой належаць саставы, мае намер выпусціць іх на маршрут Токіа — Нагоя да 2027 года. Адлегласць у 280 кіламетраў цягнік будзе пераадольваць усяго за 40 хвілін.

Пры гэтым, па словах кіраўніцтва кампаніі, вазіць пасажыраў на максімальнай хуткасці не будуць: ён будзе разганяцца «толькі» да 505 км/г.

Але і гэта прыкметна вышэй, чым хуткасць самога хуткага на сённяшні дзень японскага цягніка «Сінкансэн», які пакрывае за гадзіну адлегласць у 320 км.

Кошт будаўніцтва хуткаснай магістралі да Нагоі складзе амаль 100 млрд даляраў, гэта тлумачыцца тым, што больш за 80% шляху будзе пралягаць па тунэлях.

Чакаецца, што да 2045 года цягнік маглеў будуць пераадольваць адлегласць ад Токіа да Осакі ўсяго за гадзіну, скараціўшы час у шляху ўдвая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?