Польскі бок гатовы аказаць навуковую падтрымку ў аднаўленні былога радавога фальварка вядомага мастака Напалеона Орды ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці . Адпаведная дамоўленасць дасягнута на сустрэчы пасла Беларусі ў Польшчы Паўла Латушкі з намеснікам міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Томашам Мэртам.

Бакі абмеркавалі таксама перспектывы аднаўлення работы Беларуска‑польскай кансультацыйнай камісіі па справах гісторыка‑культурнай спадчыны, супрацоўніцтва ў рэстаўрацыі Нясвіжскага замка Радзівілаў, а таксама святкаванне ў Беларусі і Польшчы 210‑годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні сумеснай дзейнасці па ўнясенню Аўгустоўскага канала ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Акрамя таго, на сустрэчы закраналася пытанне аб узвядзенні ў Варшаве помніка класікам беларускай літаратуры Янку Купалу і Якубу Коласу.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0