22.04.2015 / 16:32

У Магілёве гарыць рэгенератарны завод 4

Гумавыя адходы вытворчасці загарэліся на тэрыторыі рэгенератарнага завода ў Магілёве, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. 

З розных месцаў абласнога цэнтра бачныя вялікія клубы дыму ў раёне вуліцы Чалюскінцаў. 

Паводле звестак МНС, узгаранне ўзнікла недзе ў 14.30. На ліквідацыю пажару прыбылі некалькі падраздзяленняў пажарных. 

Пакуль дакладная плошча ўзгарання невядомая. Няма інфармацыі і пра магчымых пацярпелых.

0
Inhvar / Адказаць
22.04.2015 / 17:02
У краiне крызiс, i тое што гарыць дэгенератарны завод выглядае зусiм сымбалiчна.
22.04.2015 / 17:23
Магілёў, радавое маё гняздзечка, сэрца "ёкае", калі чую пра цябе
0
viKniK / Адказаць
22.04.2015 / 17:31
МНС хлусіць. Я ехаў дзесці за 5 кіламетраў ад завода і бачыў столб чорнага дыму ў 14.05. Дарэчы, гэта ўжо другі пажар за 5 год на заводзе.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру