22.04.2015 / 16:55

Беларускі інструктар «Азова»: Палітыка ўрада Беларусі спрыяе разбэшчванню і атупленню 5

Афіцыйны канал палка «Азоў» апублікаваў невялікае інтэрв’ю з беларускімі інструктарамі, задзейнічанымі ў палку. На відэа двое хлопцаў з закрытымі тварамі расказваюць аб тым, чым яны займаюцца ў «Азове» і што прывяло іх да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце ва Украіне.

Абодва хлопцы з Мінску, распавядаюць, што да пераезду ва Украіну займаліся прапагандай здаровага ладу жыцця сярод беларусаў, але ва ўладаў падтрымкі не знайшлі.

«У нашай краіне я быў у коле людзей, якія стараліся ўсялякім чынам прапагандаваць здаровы лад жыцця сярод моладзі. У нашай краіне ўсе добрыя пачынанні душацца ўрадам. Яго палітыка спрыяе хутчэй нацыянальнаму разбэшчванню і атупленню. І таму я паехаў ва Украіну, бо пабачыў магчымасць рабіць добрыя справы», — расказвае хлопец з пазыўным Псіхолаг.

Другі беларус з пазыўным Кіт, відаць, з’яўляецца сябрам Псіхолага: «Вёў звычайнае юнацкае жыццё. Мы з сябрамі стараліся агітаваць моладзь за здаровы лад жыцця. Хацелі, каб моладзь, гледзячы на нас, разумела, што можна весяліцца без усялякага алкаголю, наркотыкаў, курэння. Па адукацыі я звычайны слесар. Зусім не шкадую, што з’ехаў са сваёй краіны. Шкада толькі, што, хутчэй за ўсё, для мяне будзе вельмі праблематычна пабачыць сваіх родных».

Зміцер Міцкевіч

0
З-пад Гомля / Адказаць
22.04.2015 / 18:07
НН: Адпавядае цi СПРЫЯЕ? Рэд. Адпавядае, гэта цытата. Але чалавек, відаць, агаварыўся, таму паправілі.
0
Андрэй / Адказаць
22.04.2015 / 19:39
Пакуль есьць такія хлопцы, жыве Беларусь
0
Змагар / Адказаць
22.04.2015 / 20:02
і чаму гэтыя "інструктары" могуць навучыць?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру