22.04.2015 / 20:27

Бундэсвер пераўзброіцца новымі штурмавымі вінтоўкамі  2

Мінабароны Нямеччыны расчаравалася ў асноўнай стралковай зброі нямецкіх салдат — вінтоўцы G36 вытворчасці кампаніі Heckler & Koch, і заменіць яе аўтаматам новай канструкцыі, паведаміў сайт Нямецкай Хвалі.

Нямецкі жаўнер з G36 у Афганістане.

«У гэтага аўтамата, улічваючы ягоную канструкцыю, няма будучыні ў бундэсверы», — заявіла ў сераду на пасяджэнні абароннай камісіі парламента краіны міністр абароны Нямеччыны Урсула фон дер Ляен. Асноўная прэтэнзія экспертаў — пры працяглай стральбе доўгімі чэргамі рэзка падае трапнасць агню.

Рашэнне пра тое, чым будзе замененая G36, пакуль не прынятае.

5,56-мм штурмавая вінтоўка G36 знаходзіцца на ўзбраенні бундэсвера з 1995 году. Хуткасць стральбы — да 750 стрэлаў у хвіліну. Вінтоўка вырабляецца ў розных мадыфікацыях, са стваламі рознай даўжыні і рознымі прыцэльнымі прыладамі, вага зброі ў залежнасці ад мадыфікацыі складае ад 2,82 да 3,63 кг. Выкарыстоўваецца аўтамат у 30 краінах свету, вельмі часта — у аддзелах спецыяльнага прызначэння.

Гісторыя з перагрэвам G36 пры доўгім аўтаматычным агні, у выніку якога трапнасць стральбы рэзка падае, стала прадметам публічных абмеркаванняў не раней за 2012 год, па выніках выкарыстання зброі ў Афганістане. Аднак Heckler & Koch адзначае, што пры распрацоўцы аўтамата чыноўнікі і не выстаўлялі патрабаванняў што да працяглага аўтаматычнага агню. Да таго ж у аналагічных умовах не ацэньваліся штурмавыя вінтоўкі іншых вытворцаў.

Дый самі нямецкія вайскоўцы не скардзіліся на свой аўтамат амаль 10 год рэальных баёў у Афганістане — праблемы былі знойдзеныя толькі ў лабараторных умовах. Магчыма, новай штурмавой вінтоўкай бундэсвера стане проста мадыфікаваная мадэль G36, якую ўжо падрыхтавала Heckler & Koch.

Аляксандр Гелагаеў 

0
Аляксей / Адказаць
22.04.2015 / 20:42
>Дый самі нямецкія вайскоўцы не скардзіліся на свой аўтамат амаль 10 год рэальных баёў у Афганістане — праблемы былі знойдзеныя толькі ў лабараторных умовах. Таму шта ў рэальных баявых умовах, трапнасьць вагню не гэтак i крытычна. Жаўнеры звычайна страляюць проста ў бок працiўнiка, а не выцэльваюць канкрэтныя цэлi. Ёсьць канечне войскi спецыяльнага прызначэнья, якiя ўжо цэляцца як трэба, але ж яны, як правiла, карыстаюцца i спецыяльнай зброяй.
0
Mika / Адказаць
23.04.2015 / 10:29
Чтобы такого не было - ствол автомата должен быть более массивным и снабжён более эффективной системой охлаждения. Это всё - как минимум лишний вес, как максимум - добавочный геморрой конструкторам и солдатам, которые будут потом это чудо техники таскать. Для ведения огня длинными очередями сделаны пулемёты, где перегретый ствол легко меняется силами стрелка. В Бундесвере это - MG3. Для автомата оптимальным считается огонь по 3 патрона в очереди. Паническая стрельба длинными очередями удел новобранцев. Магазин автомата - обычно 30 патронов всего, т.е. его выпустят всего за 3 (ТРИ) секунды. Потому, собственно, и сделано, чтобы на полностью автоматический режим оружие или не переключалось вовсе, или при переключении "не глядя" становилось на одиночные или режим с отсечкой. У "калаша", к слову, если резко переводить предохранитель, ставится режим "одиночные", "очередь" проскакивает только так. P.S. Самое вероятное - просто под соусом "русской угрозы" решено сделать тотальный апгрейд Бундесверу - и теперь пытаются подгрести побольше потенциальных расходных статей. Не было бы "перегрева" - сказали бы, что нужны сошки и оптика. Или штык-лопата в прикладе. Или кофеварка встроенная.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру