22.04.2015 / 21:59

Памёр акцёр, ураджэнец Віцебска Генадзь Венгераў 2

У Дзюсельдорфе памёр акцёр Генадзь Венгераў. Пра смерць артыста паведамілі на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» блізкія сваякі.

За некалькі тыдняў да смерці Венгераў паведаміў падпісчыкам сваёй старонкі, што ў яго выявілі рак лёгкіх з метастазамі ў костках. Ён прайшоў у Германіі курс лячэння, аднак перамагчы хваробу так і не змог.

Генадзь Венгераў нарадзіўся ў Віцебску ў 1959 годзе. Скончыў архітэктурна-будаўнічага тэхнікума, кароткі час працаваў інжынерам-будаўніком, затым працаваў дыктарам Віцебскага абласнога радыё. Граў у Народным тэатры ДК Чыгуначнікаў г. Віцебска. У 1980 годзе быў запрошаны акцёрам на прафесійную сцэну - у Беларускі Акадэмічны драматычны тэатр імя Я.Коласа.

У 1983-м скончыў школу-студыю МХАТ, а ў пачатку 90-х з'ехаў працаваць у Германію.

За сваю кар'еру Венгераў сыграў больш за сто роляў у розных праектах. У Расіі ў лік найбольш вядомых фільмаў з яго удзелам ўваходзяць карціны «Дэжа вю», «Вораг у варотаў» і «Мальтыйскі крыж».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
L. / Адказаць
22.04.2015 / 22:38
Мне ён запомніўся ў ролі каваля Вулкана (серыял «Баец»), дзе ён разам з галоўным героем "Нямым" рабіў льва на зоне. Яго вартасці-сіла і пяшчота Не ведала, што Генадзь Венгераў нарадзіўся ў Беларусі, але не здзівілася, бо ён сапраўды падобны на лепшых нашых мужчын
0
Вечерний дозор. / Адказаць
23.04.2015 / 09:21
На его сайте-портфолио родными названы русский и белорусский языки.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру