Фота: sb.by

Фота: sb.by

Адмысловая «пластыкавая» разметка на месцах перасячэння роварных дарожак і пешаходных пераходаў пачне з’яўляцца ў Мінску да 9 мая, распавядае «Мінск-навіны» намеснік начальніка УДАІ ГУВС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў.

Пераходы ў цэнтральнай частцы горада атрымаюць разметку да 9 мая, у іншых частках Мінска — ужо пасля свята.

Такая жа разметка з’явіцца на роварных дарожках, якія праходзяць па пешых дарогах — агульная працягласць такіх перасячэнняў у Мінску складае 40 км.

Зялёная разметка ўжо з’явілася ў верасні 2014 года на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і праезда Дразды, пазней на некаторых іншых вуліцах. «Пластыкавая» разметка больш трывалая за звычайныя фарбы і мае светлавяртальную функцыю (то значыць, будзе больш заўважнай у святле фар).

Чытайце таксама: У Мінску можна будзе бясплатна арандаваць «Добры ровар»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?