З 24 красавіка змяніўся расклад руху аўтобусаў і маршрутных таксі ў нацыянальны аэрапорт «Мінск», паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь». 

Згодна з новым раскладам, інтэрвалы руху скарочаныя з 30 да 15-20 хвілін. 

Для аўтобуснага маршруту № 300Э дзейнічае наступны расклад: 

— адпраўленне з аўтавакзала «Цэнтральны» — 03.10, 05.05, 06.05, 07.00, 07.50, 09.10, 10.10, 10.50, 11.30, 12.10, 12.50, 13.30, 14.10, 15.00, 15.40, 16.50, 17.30, 18.40, 20.15, 20.50, 21.50, 22.40, 00.40; 

— адпраўленне з нацыянальнага аэрапорта Мінск — 04.30, 06.30, 07.10, 08.15, 09.10, 10.20, 11.30, 12.10, 12.50, 13.20, 14.10, 14.40, 15.30, 16.10, 16.50, 18.10, 19.00, 19.50, 21.30, 22.00, 23.00, 23.50, 02.00. 

Для маршрутнага таксі № 1400-ТК: 

— адпраўленне з аўтавакзала «Цэнтральны» — 05.50, 06.30, 08.10, 08.50, 09.30, 09.55, 10.30, 11.10, 11.50, 12.30, 13.10, 13.50, 14.35, 15.20, 16.05, 16.30, 17.10, 18.05, 19.15, 19.45, 21.15, 22.15, 23.25; 

— адпраўленне з нацыянальнага аэрапорта Мінск — 06.55, 07.45, 09.30, 10.00, 10.45, 11.10, 11.50, 12.30, 13.05, 13.50, 14.25, 15.05, 15.50, 16.30, 17.20, 17.50, 18.35, 19.25, 20.25, 21.05, 22.30, 23.30, 00.30. 

Як растлумачылі ва ўстанове «Сталічны транспарт і сувязь», гэта рашэнне прынята па просьбе кіраўніцтва аэрапорта ў сувязі з павелічэннем пасажырапатоку, павелічэннем колькасці чартарных рэйсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?