Партыя БНФ падтрымала вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2015 года Таццяны Караткевіч, актывісткі кампаніі «Гавары праўду», члена Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Адпаведнае рашэнне палітычнай камісіі Партыі БНФ, якое было прынятае ў пачатку красавіка, зацвердзіў 25 красавіка ў Мінску сойм арганізацыі. 

Прадстаўнікі партыі выслухалі Таццяну Караткевіч пры дапамозе скайпа, бо яна сёння знаходзіцца за мяжой, а таксама задалі ёй шэраг пытанняў. 

Караткевіч адзначыла, што хацела б вылучацца кандыдатам у прэзідэнты не ад нейкай асобнай арганізацыі, а ад кааліцыі «Народны рэферэндум», якая, паводле яе слоў, апошнім часам з'яўляецца «адзіным прыкладам агульнай працы ў дэмакратычных сілах». 

Караткевіч падкрэсліла, што імпульсам для яе рашэння ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі стала менавіта сумесная праца ў межах «Народнага рэферэндуму», «якая надае сілы». 

Сярод сваіх станоўчых якасцяў яна назвала пачуццё справядлівасці, адказнасць і ўменне працаваць у камандзе. 

Пры гэтым Караткевіч адзначыла, што сумесная праца ў межах «Народнага рэферэндуму» не закончыцца выбарчай кампаніяй 2015 года, а будзе працягнутая падчас парламенцкай кампаніі 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?