Савецкая газета «Праўда» 15 мая 1986 года, праз 21 дзень пасля аварыі.

Савецкая газета «Праўда» 15 мая 1986 года, праз 21 дзень пасля аварыі.

Савецкія СМІ не адразу паведамілі пра аварыю. Эвакуацыя горада Прыпяць была праведзеная 27 красавіка, а на наступны дзень інфармагенцтва ТАСС дало паведамленне пра аварыю ў два радкі.

На 1 мая, у тым жа Мінску, Гомелі, Кіеве, праводзіліся звычайныя святочныя мерапрыемствы. Аб рэальных маштабах пагрозы і неабходнасці ад яе ўкрывацца людзям сказалі значна пазней.

1989

Першая ў Беларусі маштабная акцыя ў памяць аб аварыі адбылася ў 1989 годзе. «Гадзіна смутку і маўчання» прайшла 26 красавіка, 30-га прайшло шэсце пад назвай «Чарнобыльскі шлях».

Тут і ніжэй фота: з архіва Андрэя Скуратовіча via TUT.BY.

Тут і ніжэй фота: з архіва Андрэя Скуратовіча via TUT.BY.

Фота: Алена Арэшка, vytoki.net

Фота: Алена Арэшка, vytoki.net

Фота: Алена Арэшка, vytoki.net

Фота: Алена Арэшка, vytoki.net

Як згадвае Вінцук Вячорка, у сувязі з указам пра «ўзгадненне» масавых мерапрыемстваў было вырашана нічога на акцыі не казаць. Але ўлады прыгналі аўтамабілі з гукавай апаратурай і запусцілі падчас акцыі вясёлую музыку. Людзей тады не разганялі.

Мяркуецца, што катастрофа на Чарнобыльскай АЭС стала адным з найвялікшых цвікоў у труну СССР. Не столькі сама аварыя, а хутчэй рэакцыя ўладаў на яе раз’юшыла людзей і наблізіла (магчыма, і без таго непазбежны) канец СССР.

1996

Пасля распаду СССР Чарнобыльскі шлях быў легальным. З прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі ён зноў стаў так бы мовіць «непажаданым». У 1996 годзе Чарнобыльскі шлях увайшоў у шэраг акцый, што пазней атрымае назву «Мінская вясна».

Тут і ніжэй фота: Георгій Ліхтаровіч, vytoki.net.

Тут і ніжэй фота: Георгій Ліхтаровіч, vytoki.net.

Тут і ніжэй фота: Сяргей Брушко, 90s.by

Тут і ніжэй фота: Сяргей Брушко, 90s.by

Чарнобыльскі шлях-1996 стаў кульмінацыяй «Мінскай вясны». На акцыю выйшла да 50 тысяч чалавек.

Шэсце, што пачалося ад Акадэміі навук, сустрэла перашкоды ў раёне плошчы Якуба Коласа. Машыны, што блакавалі дарогу, дэманстранты перакулілі, праз міліцыю прайшлі. Барыкады на Казлова рассунулі. На скрыжаванні з вуліцай Купалы шэсце сустрэў цяжка ўзброены спецназ — людзі збочылі да Оперы. Мітынг адбыўся ля Палацу спорту, на ім выступіў Зянон Пазняк, які нелегальна на нейкі час вярнуўся з эміграцыі.

На тым Чарнобыльскім шляху і пасля яго былі затрыманыя больш за 200 чалавек, у ліку затрыманых былі і ўкраінцы з УНА-УНСО. У падтрымку затрыманых Юрый Хадыка і Вячаслаў Сіўчык трымалі галадоўкі 23 і 20 дзён, пакуль у выніку Лукашэнка не загадаў выпусціць затрыманых беларусаў.

Нашы дні

З 2008 года на роўні з тэмай катастрофы ў Чарнобылі на акцыях памяці была ўзнята тэма Астравецкай АЭС. Беларуская атамная станцыя мае быць збудаваная не пазней за 2018 год. Нехта баіцца паўтарэння катастрофы праз неахайнае будаўніцтва, нехта лічыць, што нават збудаваная найлепшым чынам атамная станцыя небяспечная.

2009. Фота: Радыё Свабода

2009. Фота: Радыё Свабода

2008. Фота: Андрэй Лянкевіч, nn.by

2008. Фота: Андрэй Лянкевіч, nn.by

2009. Фота: bymedia.net

2009. Фота: bymedia.net

2009. Фота: Юлія Дарашкевіч, nn.by.

2009. Фота: Юлія Дарашкевіч, nn.by.

2010. Фота: Радыё Свабода

2010. Фота: Радыё Свабода

2012. Фота: Сяргей Ягела, bnp.by.

2012. Фота: Сяргей Ягела, bnp.by.

2012. Фота: Сяргея Гудзіліна nn.by.

2012. Фота: Сяргея Гудзіліна nn.by.

2013. Фота: Сяргей Гудзілін, nn.by.

2013. Фота: Сяргей Гудзілін, nn.by.

2013. Фота радыё «Свабода».

2013. Фота радыё «Свабода».

2014. Фота: Сяргей Гудзілін, nn.by.

2014. Фота: Сяргей Гудзілін, nn.by.

Апошнім часам правядзенню Чарнобыльскага шляху ўлады не замінаюць. Шэсці ў Мінску дазваляюцца па звыклым маршруце — ад Акадэміі праз Сурганава да Чарнобыльскай капліцы і Парку дружбы народаў. Маршруты па цэнтральных вуліцах не дазваляюцца.

Не такія масавыя, як у 90-х, затрыманні бываюць. Асабліва міліцыя «любіць» групы анархістаў.

У 2015 годзе з міліцыяй арганізатарамі чарнобыльскага шляху заключаная дамова на ахову парадку падчас акцыі. Удзельнікі збіраюцца а 14-й гадзіне каля кінатэатра «Кастрычнік».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?