Грамадскія актывісты Вольга Мікалайчык, Андрэй Мельнікаў і Леанід Кулакоў падрыхтавалі да сустрэчы «пуцінскіх» байкераў плакат «Акупанты — вон», жоўта-блакітны і бел-чырвона-белы сцягі і партрэт загінулага на Майдане беларуса Міхаіла Жызьнеўскага.

Аднак самі байкеры каля Кургана славы ў запланаваны час не з'явіліся.

Скандальны мотапрабег «Масква — Берлін», які ў суботу стартаваў з Масквы, мусіў прыбыць на Курган славы 25 красавіка а 23-й гадзіне.

Аднак калона вырашыла спыніцца ў Смаленску і выправіцца ў Беларусь ранкам у нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?