Калона расійскіх і беларускіх байкераў у другой палове дня 26 красавіка прыбыла да Кургана Славы ў межах мотапрабегу «Дарогі Перамогі». На месцы іх сустрэлі яшчэ прыкладна 30 беларускіх матацыклістаў.

фота Сяргея Балая, Tut.by

фота Сяргея Балая, Tut.by

Потым яны скіруюцца ў Хатынь.

У сярэдзіне красавіка члены расійскага байкерскага клуба «Начныя ваўкі», з якімі сябруе прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, аб'явілі аб правядзенні з 25 красавіка па 9 мая мотапрабегу ў гонар 70-годдзя перамогі над фашызмам з Масквы ў Берлін цераз Мінск, Брэст, Вроцлаў, Брно, Браціславу, Вену, Прагу, Мюнхен і іншыя еўрапейскія гарады. Аляксандр Залдастанаў (мянушка Хірург) з'яўляецца ініцыятарам руху «Антымайдан» і ўваходзіць у лік грамадзян РФ, якія трапілі ў спіс неўязных у краіны ЕС.

Планы расійскіх байкераў выклікалі негатыўную рэакцыю ў краінах, якія яны маюць намер наведаць у межах акцыі.

24 красавіка МЗС Польшчы перадало ў пасольства Расіі ў Варшаве ноту, у якой адмовіла групе расійскіх матацыклістаў ва ўездзе на польскую тэрыторыю, паведамляе інтэрнэт-выданне.

У Беларусь калона расійскіх байкераў прыбыла вечарам 25 красавіка. У іх планах — наведванне Кургана Славы, Хатыні і Брэсцкай крэпасці.

Як паведаміў 24 красавіка кіраўнік мінскага аддзялення «Начных ваўкоў» Аляксей Вакульчык, беларускія байкеры сустрэнуць расіян на беларуска-расійскай мяжы і суправодзяць іх да мяжы з ЕС.

26 красавіка паступілі паведамленні, што частка байкераў, у тым ліку з «Начных ваўкоў», бесперашкодна трапіла на тэрыторыю Польшчы і ўжо пабывала на могілках савецкіх салдат у Бранева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?