Падчас візіта Аляксандра Лукашэнкі ў Слаўгарад (Магілёўская вобласць) слова ўзяў мясцовы нацыянальны актывіст, інвалід вайны Фелікс Шкірманкоў.

— Прыняты дарожны закон. Інвалідаў вайны на ўсёй Беларусі 3 тысячы — ёсць такая статыстыка. З гэтых трох тысяч ці набярэцца 20-30 чалавек, якія маюць правы кіравання аўтамабілем? — запытаўся ён.

— Карацей, вызваліць ад дарожнага налогу? — паспрабаваў па-беларуску адказаць Лукашэнка.

— Ды гэта ж смешна! — завёўся Шкірманкоў. — Ну што…

Лукашэнка пад смех прысутных перабіў яго, і некалькі секунд суразмоўцы нешта казалі хорам.

— Ну дамовіліся, дамовіліся, — нарэшце сказаў Лукашэнка.

— Дамовіліся? — перапытаў ветэран.

— Дамовіліся! — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Фелікс Шкірманкоў нарадзіўся ў 1926 годзе ў Прапойску, цяперашнім Слаўгарадзе. Ён вэтэран вайны, сябар Партыі БНФ і ТБМ. Яшчэ ў 2005 годзе ён быў найстарэйшым дэлегатам Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0