Памочнік прэзідэнта ў пытаннях бяспекі Віктар Лукашэнка прыняў удзел у байкерскім прабегу, які адбыўся ў Мінску 25 красавіка.

Калона матацыклістаў адправілася ад салона Harley-Davidson па праспекце Незалежнасці да стэлы «Мінск — горад-герой» на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.

Цікава, што дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА не акцэнтавала ўвагу на ўдзел сына Аляксандра Лукашэнкі ў акцыі.

У гэты ж дзень у Беларусь уехала група расійскіх байкераў з гурту «Начныя ваўкі». Яны маюць намер даехаць да Берліна праз Польшчу і іншыя краіны. Польшча, Чэхія і Нямеччына мелі намер забараніць іх праезд, бо ён, на думку многіх, носіць правакацыйны характар.

Віктар Лукашэнка справа.

Віктар Лукашэнка справа.

Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 4. Віктар Лукашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0