poster Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях (Asterix aux jeux olympiques)
Францыя – Гішпанія – Нямеччына – Італія – Бэльгія, 2008, каляровы, 120 хв.
Рэжысэры: Фрэдэрык Фарэст’е, Тама Лангман
Ролі выконваюць: Кловіс Карніяк, Жэрар Дэпард’ё, Ален Дэлон, Бэнуа Пульвардэ, Ванэса Геслер, Зінадзін Зідан, Міхаэль Шумахер
Жанр: Камэдыя
Адзнака: 5 (з 10)

Вольны гал Закаханікс марыць ажаніцца на грэцкай прынцэсе Ірыне. Але на Ірыну паклаў вока сын Юлія Цэзара Брут. Каб сарваць нежаданы шлюб і даць Закаханіксу шанец, Ірына абвяшчае, што выйдзе замуж толькі за пераможцу Алімпійскіх гульняў. Брут спадзяецца на посьпех, але ў Закаханікса найлепшыя настаўнікі – Астэрыкс і Абэлікс…

Папулярныя францускія пэрсанажы, якія сталіся героямі коміксаў, анімацыі – і фільмаў, чарговы раз на вялікім экране. Пасьля “Місіі Клеапатра” і “Астэрыкса і Абэлікса супраць Цэзара” – гэта трэцяя стужка зь непераможнымі і пацешнымі галамі. Кловіс Карніяк зьмяніў Крыстыяна Клаўе у ролі Астэрыкса, а Жэрар Дэпард’ё застаўся нязьменным Абэліксам.

Ален Дэлон грае самазакаханага імпэратара – і неўпрыкмет зьдзекваецца з сваіх мінулых каронных роляў (хто ведае, ацэніць жарт пра “Рока і ягоных братоў”). Радуе грымасамі Бэнуа Пульвэрду ў ролі прыдуркаватага Брута, які марыць атруціць Бацьку.

Леапард губляе плямы, дыск разьбівае статуі, імчацца шалёныя коні, крычыць гратэскная публіка. А Зынадзін Зыдан і Міхаэль Шумахер удала працуюць на эпізодах.

Хаця стужка набыла пашаноўна-вялікабюджэтны “імпэрскі” статус (78 млн. эўра), гэта не перашкодзіла застацца “гальскай гісторыі” жывой, пацешнай і мілай.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?