Ужо ад 5 лютага на «NETradio» кожная ў свой час пачнуць зьяўляцца праграмы вядомых беларускіх музыкаў і журналістаў. Плянуецца, што гурт «Нестандартный вариант» будзе забясьпечваць новае радыё рэп‑музыкай і праз час цалкам стане адказным за зьмест рэпавага каналу.

Музыкі Андрэй Дзяркоў, Атмараві і Сяргей Пукст зоймуцца на «NETradiо» праграмай‑мэдытацыяй:

«Гэтыя людзі — вялікія мысьліцелі і майстры слова, — лічыць праграмны дырэктар радыё Тамара Лісіцкая. — У дадзеным выпадку яны будуць гэтае сваё ўменьне зрэалізоўваць — у кожнага кожны дзень будзе паўтары хвіліны вольнага часу і магчымасьць проста размаўляць». Праграму так і назвалі — «Мэдытацыя» — настрой на новы дзень.

Лідэр гурта Neuro Dubel Аляксандар Кульлінковіч на новым радыё зоймеца аглядам кінанавінак.

«У яго востры язык, ён саркастычны і вельмі разумны, — распавядае Тамара Лісіцкая. — Тым болей, у яго вялікая цяга да кіно: калі пачытаць інчэрвію Кульлінковіча, можна заўважыць частыя апэляваньні да фільмаў. Таму мы вырашылі, што Аляксандар Кульлінковіч як ніхто іншы зможа цікава і трапна для кантэксту музычнага каналу расказаць пра кіно».

Да Ніка Маторына праграмнае кіраўніцтва «NETradio» зьвярнулася па дапамогу сфармаваць 24‑гадзінны канал клюбнай музыкі.

Музычны журналіст Сяргей Будкін будзе аўтарам праграмы «Беларуская раскладка«.

Радыёстанцыя ўключана ва ўнутраныя рэсурсы папулярных правайдэраў, дзе яе можна слухаць або бясплатна, або параўнальна танна. Вяшчаньне вядзецца ў фарматах mp3 і wma з магчымасьцю выбару якасьці і, адпаведна, трафіку.

Паводле «Тузіна Гітоў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0