У найбліжэйшыя два гады ў Траецкім прадмесьці будуць весьціся рамонтна-аднаўленчыя работы.
Як адцеміў кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёну Алег Папкоў, апошні будынак Траецкага прадмесьця быў адонўлены каля дваццаці гадоў таму, і за гэты час ніякіх капітальных работ па рэканструкцыі не праводзілася. Як вынік, сёньня маюць патрэбу ў рамонце багата якія інжынэрныя камунікацыі, дарожнае пакрыцьцё ў асобных месцах, фасады будынкаў.
Сёлета мяркуюць прыступіць да рэстаўрацыі будынкаў №№ 8 и 11 на Камунальнай набярэжнай, рамонту фасаду й даху дому № 21 на вуліцы Багдановіча, таксама завершаць архітэктурна-дэкаратыўнае падсьвятленьне будынкаў.
Фота Юліі Дарашкевіч