«Начныя ваўкі» маюць намер у аўторак працягнуць спробы перайсці польска-беларускую мяжу.

Як распавёў «Газете.Ru» лідар мотаруху Аляксандр «Хірург» Залдастанаў, цяпер у бок мяжы рухаюцца яшчэ каля 100 расійскіх байкераў.

«Мы будзем на месцы ў аўторак днём і будзем спрабаваць патрапіць на тэрыторыю Польшчы», — растлумачыў Хірург. — Калі нам усім зноў адмовяць ва ўездзе, то мы ўсё роўна выканаем місію. Нашы замежныя сябры гатовыя перадаць лісты ветэранаў з Расіі ўдзельнікам вайны з Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Германіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0