Канцэртная прэзентацыя новага альбома Змітра Вайцюшкевіча адбудзецца «Наша песня» 6 чэрвеня ў Вільні. Выступ пачнецца а 19-й гадзіне ў зале Дома польскай культуры (Naugarduko gatve, 76), разлічанай на 500 гледачоў.

«Плануем вялікую двухгадзінную праграму з двух аддзяленняў, — распавядае спявак. — Першае – прэм’ера новага альбома на вершы беларускіх паэтаў. Другое – найлепшыя песні розных гадоў. Гэта будзе прыгожы выступ поўным складам WZ-Orkiestra. Нягледзячы на ўсе знешнія абставіны, падтэкст канцэрта, як і альбома, будзе пазітыўны, лірычны і жыццесцвярджальны. Вясна ж на двары!».

Квіткі з правам на візавую падтрымку (аднаразовая віза без консульскага збору са спрошчаным наборам дакументаў, тэрмін дзеяння з 5 да 7 чэрвеня ўключна) паступяць у продаж 4 мая ў 10:00 па 400 тысяч.

Набыць іх можна толькі ў «Тэатральнай касе» по адрасе: Мінск, вул. Калініна, д.5. Там жа адбываецца рэгістрацыя на падачу дакументаў ў Пасольстве Літоўскай Рэспублікі (Мінск) і Генеральным консульстве (Гродна). Апошні тэрмін падачы — 29 мая. Квіткі без візавай падтрымкі ўжо можна набыць у сістэмах Kvitki.by (Беларусь) і Bilietai.lt (Літва).

Інфалінія: (029) 636 56 16 і (029) 239 56 16. Дадатковая інфармацыя:cartadorog.byzagranicy.by.

***

Зміцер Вайцюшкевіч рэгулярна трапляе ў шэраг забароненых у Беларусі музыкаў. У кастрычніку 2014 года ён атрымаўгастрольнае пасведчанне і даў паспяховы канцэрт у Мінску, але затым канцэрты ў студзені і лютым 2015 года былі адмененыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0