На сайце Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі ў сераду, 6 лютага, прайшла онлайн канфэрэнцыя зь мітрапалітам менска‑магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Мітрапаліт адказаў больш чым на сорак пытаньняў, у тым ліку і на пытаньне, што тычыцца лёсу кляштару бэрнардынаў у Менску.

«Ці будзе кіраўніцтва касьцелу весьці актыўныя дыялогі з уладамі наконт касьцёла сьвятога Язэпа і манастыру бэрнардзінцаў у Менску? Аляксандр, Менск»

‑‑ Мы вядзем гэты дыялог. На жаль, што датычыць манастыра бэрнардзінцаў, у мэрыі Мінска мне было сказана, што ён не можа быць перададзены, бо там будзе музей. Гэта афіцыйны адказ, які я атрымаў. Аднак мы вядзем далей размову з кіраўніцтвам горада.

Адказаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і на пытаньне пра моўную палітыку Касьцёлу ў Беларусі

«Шаноўны ксёндз‑Мітрапаліт Тадэвуш! Звяртаюся да вас з пытаннем аб планах моўнай палітыкі Касцёлу на Беларусі. Якія перспектывы? Ці варта чакаць у будучым пашырэння беларускіх службаў у Заходняй Беларусі, выдання беларускіх Бібліі і Катэхізісу. Сяргей, Мінск»

‑ Пытанне вельмі актуальнае. Хачу пацвердзіць, што мая праграма — будаваць Беларускі Каталіцкі Касцёл. Аднак ёсць людзі, якія размаўляюць на іншых мовах, пра іх трэба памятаць таксама. З часам, напэўна, набажэнстваў на беларускай мове будзе больш, як і кніг на гэтай мове. Сёння выдадзены Імшал, падрыхтаваны да выдання імшальныя чытанні, але на выданне патрэбныя грошы. Пераклад Бібліі — вельмі складаная справа, недастаткова нават вельмі добрых перакладчыкаў, якія не маюць біблійнай адукацыі. Існуюць нормы, устаноўленыя Ватыканам: спачатку пераклад павінен быць дакладным, а потым прыгожым. Нам усім хочацца, каб быў прыгожым, але трэба ў першую чаргу імкнуцца да таго, каб ён быў дакладным. Ужо зроблены пераклад Малого Катэхізму (кампедыуму). Я думаю, што неабходны пераклад і Вялікага Катэхізіса, трэба імкнуцца да дакладнага перакладу. Сёння перакладаюцца дакументы Другога Ватыканскага Сабора, заўтра я сустракаюся з камісіяй па перакладах. На жаль, гэтыя дакументы да сённяшняга часу не былі яшчэ выдадзены. Хаця гэта фундамент, аснова усіх астатніх перакладаў на беларускую мову, паўсюдна трэба выкарыстоўваць дакументы Другога Ватыканского Сабора і Катэхізіс. Я размаўляў з некаторымі членамі гэтай камісіі. Яны абяцаюць, што да канца года пераклад будзе гатовы.

Поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0