«Мяркую, ніхто з палеантолагаў не чакаў, што раннія тэраподы могуць эвалюцыянаваць у нешта такое», — каментуе The Verge палеантолаг Універсітэта Чылі Аляксандр Варгас даследаванне, апублікаванае ў часопісе Science.

Chilesaurus diegosuarezi нібы «злеплены» з абсалютна розных дыназаўраў.

Калі сямігадовы Дыега знайшоў у Чылі скамянелыя косткі, яго бацька, палеантолаг Мануэль Суарэз, вырашыў, што косткі належалі некалькім раней невядомым відам. Але далейшыя даследаванні паказалі, што хлопчык адкрыў практычна поўныя шкілеты 10 дыназаўраў аднога віду.

Чылізаўр Дыега Суарэза быў празваны «дыназаўрам-качкадзюбам», бо спалучае, здавалася бы, неспалучальнае: заднія лапы і зубы ад заўраподаў (траваедныя чацвераногія яшчары з даўжэзнай шыяй) і пярэднія двупалыя лапы пазнейшага драпежніка тыраназаўра. Падобна, што чылізаўры былі вегетарыянцамі, хаця і належалі да дамінантнай групы драпежнікаў свайго часу.

Даследчыкі шукаюць продкаў чылізаўраў, каб зразумець, як раннія тэраподы набылі такую дзіўную форму, якую пазней часткова пазычылі тыраназаўры. Адкрыццё такіх продкаў пацвердзіць тэорыю аб тым, што чылізаўры былі не проста выпадковым эвалюцыйным скачком.

Сам па сабе факт знаходжання чылізаўраў даказвае, што радыкальна новыя формы дыназаўраў усё яшчэ могуць быць знойдзеныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?