«Аператыўнымі супрацоўнікамі было выяўлена, што на тэрыторыі Мінска створаны і вядуць актыўную дзейнасць студыя па навучанні тэхніцы «эратычнага масажу» («Сіямскі кот») і два салоны па аказанню паслуг «эратычнага масажу» («Эйфарыя» і «Блэк энд ўайт»). Арганізатарам названых устаноў з’яўляецца 33-гадовы ўраджэнец Украіны, памагатымі — жанчына і мужчына, грамадзяне Беларусі, 1987 і 1993 г.н. Апошнія актыўна займаліся падборам, навучанне і ўцягваннем у заняткі прастытуцыяй дзяўчат, як правіла, студэнтак навучальных устаноў рэспублікі», — адзначылі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Заведзены дзве крымінальныя справы. Следчыя мяркуюць, што некаторыя прастытуткі і самі збіраліся адчыніць аналагічныя салоны.

Апошнім часам у краіне фіксуюцца факты, калі пад выглядам салонаў, студый альбо школ эратычнага масажу аказваюцца інтымныя паслугі. Публічна ж іх дзейнасць пазіцыянуецца як фізкультурна-аздараўляльная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?