История1313

Завещание отца Александра Надсона

Якімі былі апошнія дні духоўнага лідара беларусаў свету? «Наша Ніва» пагаварыла з людзьмі, якія былі блізкія да айца.

Фота Дзяніса Раманюка.

«Яго жыццё было шэдэўрам. Айцец меў проста залаты дотык: за што ні браўся — паўсюль поспех. У навуку пойдзе — адкрыцці там зробіць. У грамадскае жыццё — створыць магутную арганізацыю. Бібліятэку закладзе — ды якую! І грошай яшчэ назбірае на яе па ўсім свеце. Уражвае рэакцыя людзей — яны тэлефануюць і плачуць. Нават тыя, хто не ведаў айца блізка. Нібы нейкая духоўная эра скончылася», — кажаКараліна Мацкевіч, лонданская беларуска і выхаванка айца Аляксандра.

Айцец Надсан быў не проста царкоўным іерархам. Ён быў сапраўдным беларускім Далай-Ламам, апорай для беларускіх душаў па ўсім свеце. Ён умеў напаўняць душы святлом. І нават у сваім сконе айцец Надсан захаваў святую светліню.

Айцец пачаў слабець паўгода таму. Адкрыліся болі ў жываце, якія не давалі спаць, ён амаль перастаў есці і пачаў імкліва траціць вагу. Медыцынскія абследаванні не давалі пэўнага адказу. Анкалогія не пацвердзілася, а ныркавая недастатковасць, што адкрылася ў апошнія дні, была, кажуць блізкія, «хутчэй вынікам, а не прычынай». Доктар-беларус Андрэй Мацко, які жыве ў Лондане, казаў: было ўражанне, што айцец сам вырашыў пайсці. І цягам апошніх месяцаў проста згасалі адна за адной сістэмы жыццядзейнасці арганізма.

У апошнія тыдні ён ужо мала валодаў целам, не мог нават утрымаць асадку, каб падпісаць госцю сваю кніжку (ля яго ложка ляжаў стосік асобнікаў леташняга кнігазбораўскага выдання, якім ён надта цешыўся). Але галаву меў надзвычай ясную.

«Ён расказваў увесь час, — згадвае спадарыня Мацкевіч. — Пра сваё дзяцінства, пра юнацтва, пра даваенныя часы. Глядзеў старыя фота і дасканала помніў, дзе на іх хто і як чый лёс склаўся. Ён усіх помніў. Што яшчэ здзіўляла: калі да яго хтосьці прыходзіў, ён вельмі падрабязна распытваў госця пра сваякоў, дзяцей. Як каго зваць, дзе хто жыве.

Відаць, гэта быў яго спосаб трымаць сувязь са светам людзей».

«Жыву невядома навошта», «ляжу тут як калода» — такія адказы найчасцей чулі тыя, хто пытаў айца Аляксандра пра здароўе. На думках пра ўласны скон ён стараўся ўвагі не акцэнтаваць, а як заходзіла гаворка — ставіўся са светлым гумарам.

Спадарыня Мацкевіч згадвае, як айцец Аляксандр, лежачы ў бальнічным ложку, спяваў ёй жорсткі расейскі раманс:

Друзья, прощайте, уміраю.

Не я, а люді говорят.

Пальто і брюкі оставляю

І две рубашкі без заплат.

Іменье это завещаю

Продать на рынке, а потом

Зайті в трактір, напіться чаю

І посетіть пітейный дом.

Дайшоўшы да «пітейного дома», ён далей не мог спяваць: спыняўся і рагатаў.

Але ў апошнія дні, калі стала зусім цяжка, маліўся пра смерць.

«Яму было вельмі няёмка, што яго даглядаюць. Ён увесь час выбачаўся. Хоць сам усё жыццё служыў людзям», — згадвае Караліна Мацкевіч. 

Апошні раз яго экстранна забралі ў бальніцу ў панядзелак 13 красавіка. Назаўтра айцу стала трохі лепей. І ў гэтыя апошнія дні яго наведала мноства людзей. Не толькі беларусаў, але і англічан, з якімі ён быў блізкі: Джым Дынглі, Арнольд Макмілін, Шырын Акінэр.

У сераду ўвечары яго блізкім у Марыян Хаўз пазванілі са шпіталя і сказалі, што айцу тэрмінова будуць рабіць аперацыю на нырках. Сябры адразу ж выехалі да яго, але не паспелі. Айцец Надсан сканаў пасля аперацыі, у 22:20.

Ён быў у прытомнасці. І да апошняй хвіліны побач з ім была медсястра, 30-гадовая ірландка. Яна трымала айца за руку, каб яму не было самотна. Надсан сказаў ёй, што ён каталік. Яна таксама аказалася каталічкай. Яны проста гаварылі.

«Апошнім часам айцец Аляксандр пастаянна падсумоўваў сваё жыццё, згадваў і радаснае і балючае, але нашмат больш казаў пра добрае,— расказвае тэолаг Ірына Дубянецкая, — хаця не аднойчы паўтараў: расчараванняў было больш, як удачаў. Але да людзей усё адно заўсёды ставіўся па-добраму. Айцец вельмі цешыўся, што двух святароў выгадаваў, ганарыўся намі — сваімі колішнімі студэнтамі, быў схільны перабольшваць мае дасягненні, дзякаваў, прасіў маліцца за яго.

Нават паміраючы, Аляксандр Надсан, гэты святы чалавек, свяціўся знутры асблівым святлом. Лондан, 15 сакавіка 2015 года, фота Сяргея Шупы.

Працай, якая яго трымала, быў пераклад Кнігі Псалмаў з Сэптуагінты на беларускую мову. Ён пачаў яе ў 2012-м і ўвесь 2013-ы рэгулярна дасылаў новыя версіі, ніяк не мог спыніцца, і сам з сябе смяяўся, маўляў, «optimum inimicum boni» («дасканалае — вораг добрага»).

Ён увесь час іх правіў, паляпшаў, змяняў, пасля шкадаваў, што змяніў, адмяняў тыя змены. Перастаў працаваць з толькі ў 2014-м — калі ўжо не мог сядець за камп’ютарам». Цяпер Кніга Псалмаў у перакладзе айца Аляксандра будзе рыхтавацца да выдання.

Ці даў айцец Надсан, беларус №1, як назвала яго Ірына Дубянецкая, нейкі наказ сваім наступнікам?

«Я вельмі хацела, каб гэты наказ быў, — успамінае Караліна Мацкевіч. — І таму сама ў яго спытала канкрэтна: як быць з бібліятэкай? 

Ён адказаў: я зрабіў што мог, далей вы старайцеся. Гэтыя яго словы можна пашырыць на ўсе сферы беларускага жыцця».

У Вялікабрытаніі трохі інакшая, чым у Беларусі, традыцыя пахавання. Там пакойніка не трымаюць дома, таму і хаваюць не на трэці дзень, а праз тыдзень ці два.

Цела айца Аляксандра пахаваюць 29 красавіка на старых могілках Святога Панкрата ва Усходнім Фінчлі, недалёка ад беларускага цэнтра Марыян Хаўз. Цуд — недалёка ад «беларускай вёскі», дзе спачывае Чэслаў Сіповіч, іншыя святары і эмігранты, знайшлося вольнае месца.

Яшчэ адзін цуд, які падарыў лёс айцу Надсану ў апошні месяц жыцця, — магчымасць пабачыць родны дом.

У Марыян Хаўз прыйшоў з яго радзімы, з Гарадзеі Нясвіжскага раёна, ліст. Тамтэйшы краязнаўца размаўляў з яго аднакласніцай 90-гадовай Янінай, якая памятае айца. Прыслаў здымкі хаты, дзе Аляксандр Надсан жыў малым.

«З якім захапленнем айцец іх каментаваў! Ён усё пазнаў: у палове хаты жыла сям’я яго бацькоў, у другой была школа. І цяпер той дом прадаецца за тры тысячы даляраў.

Гэта магло б быць вырашэннем пытання з музеем айца Надсана ў Беларусі», — кажа спадарыня Мацкевіч.

Ці магчымая ў будучым кананізацыя айца Аляксандра? «Пра гэта рана казаць, але калі і бываюць кандыдаты на кананізацыю — то гэта айцец, — мяркуе Караліна Мацкевіч. — Я ведаю яго ад 1990-га, а ад 1992-га мы з Ірынай Дубянецкай былі яго студэнткамі, вывучалі тэалогію. І розныя бывалі сітуацыі, і характар, вядома, але не пакідала адчуванне, што ён свяціўся зсярэдзіны».

«Ён быў надзвычай добры да людзей, і людзі гэта адчувалі. Многія — нават тыя, хто сустракаўся з ім толькі аднойчы — захоўвалі ў сэрцы велізарную любоў да яго, лічылі яго сваім асабістым сябрам і вялікім аўтарытэтам, — кажа Ірына Дубянецкая. — Для многіх сустрэча з ім была адной з самых важных з’яваў у жыцці».

X

Комментарии13

 
Нажатие кнопки «Добавить комментарий» означает согласие с рекомендациями по обсуждению.

Сейчас читают

Айтишница приехала из Польши в Беларусь и ужаснулась ценам в «Миле»14

Айтишница приехала из Польши в Беларусь и ужаснулась ценам в «Миле»

Все новости →
Все новости

В Кремле пообещали «подумать» над предложением о 30-дневном перемирии

Стало известно, как накажут могилевских детей, которые неуважительно отнеслись к государственному салюту17

Стив Уиткофф во время встреч с Путиным пользовался услугами штатных переводчиков из Кремля7

«Сладкая глина за 9 рублей». Белорусы спорят из-за цены на шоколадку «Аленка»6

В Таджикистане задержали гадалку, которая заставляла клиентов заниматься с ней сексом5

Сборная Беларуси вышла в финал чемпионата мира по пляжному футболу6

Анжелика Мельникова неделю провела на Шри-Ланке и вылетела с детьми в Дубай44

Стармер и Макрон отвергают требование Путина прекратить военную помощь Украине для 30-дневного прекращения огня6

«Странно, что не внесли в базу». Айтишники за границей рассказали, как их ищут в Беларуси военкоматы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айтишница приехала из Польши в Беларусь и ужаснулась ценам в «Миле»14

Айтишница приехала из Польши в Беларусь и ужаснулась ценам в «Миле»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць