Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс выступіў з адмысловай заявай, у якой асудзіў выкананьне ў Беларусі сьмяротных прысудаў адносна трох чальцоў злачыннай групоўкі — Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатага і Ігара Данчанкі.

«Я засмучаны упартым намерам беларускіх уладаў ізаляваць сваю краіну ад Эўропы, — адзначыў Тэры Дэвіс. — Гэтымі сьмяротнымі пакараньнямі яны нібыта ганарацца сваім грэбаваньнем чалавечых каштоўнасьцяў, звычайных для іншых краінаў Эўропы».

Спадар Дэвіс піша, што Беларусь не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, у краінах якой сьмяротнае пакараньне забароненае, але Беларусь — сябра ААН, і выкананьне сьмяротнага прысуду тром грамадзянам Беларусі супярэчыць літары і духу нядаўняга рашэньня Генэральнай асамблеі ААН, якая заклікала да міжнароднага мараторыю на выкананьне сьмяротных прысудаў.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0