кадр з фільма «Месца сустрэчы змяніць няможна»

кадр з фільма «Месца сустрэчы змяніць няможна»

Як паведаміў «Нашай Ніве» кіраўнік прэсавай службы МУС Канстанцін Шалькевіч, мастацкі фільм плануецца зняць у гонар 100-гадовага юбілея міліцыі ў 2017 годзе. Пакуль што падрабязнасцяў мала – сцэнар у стадыі ўзгаднення і дапрацоўкі.

«Магу сказаць толькі тое, што фільм мусіць быць на ўзроўні «Месца сустрэчы змяніць няможна», — адзначыў Канстанцін Шалькевіч. — Ён павінен раскрыць цяжкасці працы айчыннай міліцыі і стаць процівагай тым крымінальным серыялам, што здымаюцца ў Расіі. Там часам мала праўды, і ў гледача складваецца памылковае ўражанне аб міліцыі», — заўважыў Шалькевіч.

Бюджэт, рэжысёр, галоўныя акторы і назва фільма пакуль трымаюцца ў сакрэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?