Зборная Беларусі па футболе у сераду правяла заключны матч міжнароднага турніру на Мальце. Каманда Бэрнда Штанге сустракалася з гаспадарамі турніру.

На матч з Мальтай беларусы выйшлі фактычна ў аптымальным складзе. Прыехалі легіянэры, якія ня ўдзельнічалі ў двух папярэдніх сустрэчах – Аляксандар Глеб, Віталь Кутузаў, Юры Жаўноў. Але нават прысутнасьць гэтых гульцоў не дазваляла нашым хлопцам забіць хоць адзін гол, аж да апошніх хвілін. Абарона Мальты з мужнасьцю вытрымлівала ўсе атакі беларусаў. Лёс сустрэчы на 89-ай хвіліне вырашыў Максім Рамашчанка – 1:0.

Такім чынам, зборная Беларусі заняла на турніры першае месца. На Мальце яшчэ была здабытая перамога над Ісьляндыя (2:0), а таксама зафіксаваны пройгрыш армянам (1:2). Беларусы і каўказцы набралі роўную колькасьць пунктаў, але нашы суайчыньнікі аказаліся вышэй за кошт лепшай рознасьці забітых і прапушчаных галоў.

Сёньня таварыскі матч з аднагодкамі з Расеі правяла і наша моладзевая зборная. Вынік – 1:1. У нашых забіў паўбаронца БАТЭ Сяргей Крывец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?