Вярхоўны суд Еўрасаюза палічыў законнай забарону на донарства крыві для сэксуальна актыўных геяў у краінах, дзе вялікая пагроза распаўсюджвання ВІЧ і дыягностыка СНІДу не надта развітая.
Пазоў у суд падаў грамадзянін Францыі, абураны існуючай у яго краіне забаронай. Пры гэтым французскі парламент на гэтым тыдні прагаласаваў за адмену забароны на ЛГБТ-донарства ў краіне.
Такое рашэнне Вярхоўнага суда можа прымусіць іншыя краіны ЕС ўвесці абмежаванні на донарства.
Еўрапейская камісія ў верасні 2011 года палічыла забароны на донарства крыві гома- і бісэксуалаў парушэннем законаў ЕС.