Незалежны сенатар ад штата Вермонт Бернард Сандэрс абвясціў пра свой удзел у прэзідэнцкай гонцы.

Па паведамленнях СМІ, 73-гадовы Сандэрс пачне сваю перадвыбарчую кампанію ў Вермонце.

Сенатар называе сябе дэмакратычным сацыялістам і падтрымлівае скандынаўскую мадэль сацыял-дэмакратыі.

Раней паведамлялася аб уступленні ў прэзідэнцкую гонку сенатара-рэспубліканца ад штата Тэхас Тэда Груза.

Ад дэмакратычнай партыі за прэзідэнцкі фатэль будзе змагацца Хілары Клінтан. Паводле ацэнак палітолагаў, у шэрагах дэмакратаў сур'ёзных супернікаў у яе няма. Кандыдатуру Клінтан таксама падтрымаў прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?