Globo

Globo

Прынамсі 213 чалавек атрымалі раненні ў ходзе сутыкненняў з паліцыяй на акцыі пратэсту настаўнікаў у бразільскім горадзе Курытыба, прыводзіць Globo дадзеныя гарадской Адміністрацыі.

Мясцовыя настаўнікі яшчэ напярэдадні выйшлі да будынка заканадаўчага сходу на акцыю супраць пенсійнай рэформы, якую плануюць правесці ўлады штата Парана. Шлях дэманстрантам заступілі супрацоўнікі ваенізаванай паліцыі, і сёння яны ўжылі слёзацечны газ, вадамёты і гумовыя кулі.

Супрацьстаянне працягвалася больш за дзве гадзіны. У выніку былі затрыманыя сем чалавек, 20 паліцэйскіх атрымалі раненні.

Globo

Globo

Пенсійная рэформа, прынятая заканадаўчым сходам Параны, прадугледжвае зніжэнне аб'ёму адлічэнняў на выплату пенсій з бюджэту і папаўненне малаграшовых фондаў за кошт прамых адлічэнняў з заробку выкладчыкаў. Рашэнне эканамічных праблем рэгіёну мясцовыя настаўнікі ўспрымаюць як удар па сістэме іх пенсіённага забеспячэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?