Колькасць ахвяр наймацнейшага землятрусу ў Непале дасягнула 5,5 тысяч чалавек, паведамляе газета Guardian са спасылкай на паліцыю.

«Паліцыя Непала заявіла, што колькасць загінулых перавысіла 5500», - піша выданне.

Раней паведамлялася, што ў ААН падлічылі, што для дапамогі пацярпелым ад землятрусу ў Непале спатрэбіцца $415 млн.

За ноч у краіне прайшло некалькі землятрусаў у 4 балы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0