У сувязі з правядзеннем рэпетыцый парада і ўласна парада забараняецца паркоўка транспарту на шэрагу вуліц Мінска, паведамілі ў аддзеле ДАІ УУС Цэнтральнага раёна. 

Так, з 22.00 3 мая да 6.00 4 мая будзе забароненая паркоўка аўтатранспарту па праспекце Машэрава ад праспекта Незалежнасці да вул. Ціміразева, уключаючы прыдарожныя паркоўкі. Па вуліцах Гвардзейскай, Тарханава, Амуратарскай. Па вул. Ігнаценкі ад вул. Грыбаедава да пр. Пераможцаў і па вул. Грыбаедава ад вул. Рэпіна да вул. Ціміразева. 

З 22.00 5 мая да 6.00 6 мая забараняецца паркоўка аўтатранспарту па пр. Машэрава ад пр. Незалежнасці да вул. Ціміразева, уключаючы прыдарожныя паркоўкі. Па вуліцах Гвардзейскай, Тарханава, Амуратарскай. Па вул. Ігнаценкі ад вул. Грыбаедава да пр. Пераможцаў і па вул. Грыбаедава ад вул. Рэпіна да вул. Ціміразева. 

З 22.00 8 мая да завяршэння святочных мерапрыемстваў забароненая паркоўка аўтатранспарту па пр. Машэрава ад пр. Незалежнасці да вул. Ціміразева, уключаючы прыдарожныя паркоўкі.

Па вуліцах Гвардзейскай, Тарханава, Амуратарскай. Па вул. Ігнаценкі ад вул. Грыбаедава да пр. Пераможцаў і па вул. Грыбаедава ад вул. Рэпіна да вул. Ціміразева. Па вул. Камуністычнай ад вул. Чырвонай да вул. Кісялёва. 

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям улічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для прыпынку і стаянкі. ДАІ пераканаўча просіць вадзіцеляў у выпадку вымушанага прыпынку ва ўказаных месцах пакідаць пад лабавым шклом тэлефон для сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?