EPA

EPA

Суд у Пакістане прысудзіў дзесяць чалавек да пажыццёвага зняволення па справе аб нападзе на праваабаронцу Малалу Юсуфзай тры гады таму.

17-гадовая Малала Юсуфзай вяла кампанію за адукацыю пакістанскіх дзяўчат, калі ў кастрычніку 2012 года экстрэмісты-талібы здзейснілі на яе напад. Яна атрымала цяжкае кулявое раненне ў галаву і пасля аперацыі ў Вялікабрытаніі засталася ў гэтай краіне.

У снежні 2014 актывістцы была ўручана нобелеўская прэмія міру. Юсуфзай, якая адстойвае права на адукацыю для мусульманскіх дзяўчат, стала самай юнай лаўрэаткай у гісторыі гэтай узнагароды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?