30.04.2015 / 14:35

У рэйтынгу свабоды слова за 2014 год Беларусь шостая з канца 6

Амерыканская арганізацыя Freedom House апублікавала штогадовы рэйтынг свабоды слова ў розных краінах свету. Беларусь у ім — на 194 месцы са 199.

Лідары рэйтынгу: Нарвегія, Швецыя і Бельгія. У нашых суседзяў пазіцыі розныя. Расія заняла 180-е месца, Украіна — 125-я, Польшча — 47-я, Літва — 44-я.

Горш за Беларусь пазіцыі толькі ў акупаванага Крыма, Эрытрэі, Туркменістана і Узбекістана. На апошнім месцы — Паўночная Карэя.

УШ

0
Слаўка / Адказаць
30.04.2015 / 15:11
Нейкі паралельны сьвет. Я не адчуваю недахопу свабоды слова. Выказваю, што хачу, тое ж самае мае сябры, чытаю ды слухаю таксама, што хачу. Адкуль такія дадзеныя?
0
пачакай / Адказаць
30.04.2015 / 15:28
Слаўка, а Рубцова адправілі на "хімію" на 1,5 гады.
0
IL / Адказаць
30.04.2015 / 16:13
Пачытайце ўважліва методыку: https://freedomhouse.org/sites/default/files/FreedomofthePress_2015_FINAL.pdf
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру