Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў заявіў, што гатовы даць паказанні па справе аб забойстве палітыка Барыса Нямцова.

«Я гатовы даць паказанні з задавальненнем. Якія праблемы. Калі тым больш патрабуюць дзеці. Калі дакажуць, што забіў Заўр Дадаеў, то хай ён пасядзіць у турме тэрмін, які яму прызначыць суд. Калі чалавек здзяйсняе злачынства, то ён павінен несці за гэта адказнасць», — распавёў ён у эфіры радыёстанцыі «Гаворыць Масква».

Барыс Нямцоў быў забіты чатырма стрэламі ў спіну на Вялікім Маскварэцкім мосце ў Маскве 27 лютага. Следчыя лічаць, што забойства здзейсніў Заўр Дадаеў, якому дапамагалі некалькі таварышаў і нейкі «Русік», які даў пісталет і машыну, а таксама абяцаў 5 млн расійскіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?